}
Блог настаўніка беларускай мовы і літаратуры Аксаны Уладзіміраўны Карповіч

У краіне роднага слова

Беларуская літаратура 8 клас

Падрыхтавацца да ўрока літаратуры ( 24 лістапада)  дапамогуць наступныя пытанні:
- Якія існуюць роды літаратуры?
- Як называецца вершаваны твор  пераважна лірычнага або ліра-эпічнага характару, прызначаны для спявання?
-У чым адрозненне лірычнага твора ад эпічнага?
- Параўнанне, у якім падзеі чалавечага жыцця супастаўляюцца са з'явамі прыроды называецца....?
- Лірычны герой- гэта....?
- Як называецца верш, у якім выяўляецца смутак, жаль з прычыны грамадскай несправядлівасці або асабістага няшчасця?
- Як называецца радок ў трыялеце, які паўтараецца тройчы?
- Які  верш называецца рэквіем?

- Што такое санет, актава, трыялет?

Абавязкова прачытаць беларускую народную казку "Іван Світаннік" Іван Світаннік
==============================================
Заданне на 06.05.

Рабяты, прачытайце поўнасцю твор Я.Купалы "Паўлінка. Падрыхтуйце адказы на пытанні, якія змешаны ў канцы падручніка. Прапаную спасылкі, на якіх можна знайсці і паглядзець  спектакль "Паўлінка".
"Паўлінка" I акт
"Паўлінка" II акт

Прыкладныя пытанні віктарыны, якая будзе вам прапанавана на пачатку ўрока. 

- Якія  ведаеце роды літаратуры? (прывесці прыклад: адзін твор на кожны род)
- Да якога віду лірыкі адносіцца верш У Караткевіча "Беларуская песня", Васіля Зуёнка "Над зямлёй шугае верасень"?
- Якія жанры лірыкі вы ведаеце?
- Што такое байка? Хто быў першым байкапісцам?
- Як называўся першы лялечны тэатр на Беларусі, ва Украіне,у Расіі?
- Якія драматычныя жанры з'яўляюцца самымі старажытнымі?
- Што такое рэпліка?
-Што такое рэмарка?
- Што такое вадэвіль? фарс?
- Назавіце герояў камедыі Я.Купалы "Паўлінка"

Звярніце ўвагу на заданні, змешчаныя на галоўнай старонцы блога. Гэта добрая магчымасць атрымаць высокі бал па літаратуры.

==============================================
Заданне на 15.04.

Напамінаю дамашняе заданне па літаратуры:

5-6 балаў. Выразнае чытанне + аналіз балады ( на выбар с. 283-290 падручніка).

Апераджаючае заданне:
прэзентацыя " К.Крапіва. Жыццёвы і творчы шлях"; прэзентацыя "К.Крапіва - беларускі байкапісец".
Вуснае паведамленне " Байка як жанр літаратуры"( час узнікнення, пачынальнік, структура, прадстаўнікі рускай і беларускай літаратуры)


!!! Абавязкова прынесці на ўрок байкі К.Крапівы

На гэтым сайце знойдзеце шмат цікавай інфармацыі.

( Не забывайце, што да канца чвэрці засталося 
мала ўрокаў. Ёсць магчымасць атрымаць добрую адзнаку). 


Спадзяюся на вашу адказнасць!!
===============================================
Заданне на 01.04.
Рабяты, не забудзьце ўзяць сшыткі па беларускай літаратуры. Праглядзіце сшыткі па мове.
Дамашняе заданне па літаратуры( для тых, хто за час канікул забыў): вуснае паведамленне на адну з прапанаваных тэм
- Вобраз Наталькі ў творы Я.Купалы "Магіла льва"
- Вобраз Машэкі ў творы Я Купалы "Магіла льва"
- Што ёсць каханне?
- Якія яны, беларускія дзяўчаты?
==============================================
Заданне на 4 сакавіка

Прачытаць твор Я.Купалы “МАГІЛА ЛЬВА”.

 Каб быць актыўнымі на ўроку, а значыць  атрымаць добрую адзнаку, паспрабуйце знайсці адказы на наступныя пытанні:
-        - Як называюцца раздзелы падручніка, якія  вывучалі ў гэтым навучальным годзе?
-       -  Назавіце некалькі твораў і іх аўтараў з кожнага раздзела
-         -Якія роды літаратуры вы ведаеце?
-         -Якія віды лірыкі вывучалі?
-         -Якія жанры эпасу вы ведаеце?
-        - Што характэрна для лірычных твораў?(с 101)
-        - Што характэрна для эпічных твораў?(с.141)
-         -Што такое сюжэт?
-         Паспрабуйце вызначыць кампазіцыйныя часткі твора:
-         пралогам (увядзенне) – раздзел…..
-         экспазіцыя— раздзел ….
-         завязка – раздзелы…..
-         развіццё дзеяння – раздзелы…..
-         кульмінацыя – раздзелы …...
-         развязка –  раздзелы…...
-         эпілог (пасляслоўе) –раздзел….
   Абавязкова выканайце гэтыя заданні!
============================================
Твор для пазакласнага чытання
М. Стральцоў "Адзін лапаць, адзін чунь"
==============================================
Рыхтуемся да сачынення па творы
В. Быкава "Жураўліны крык"
Прапанаваныя тэмы:
1. Мой любімы герой у аповесці В.Быкава "Жураўліны крык".
2. Выпрабаванне вайной.
3. Параўнальная характарыстыка Фішара і Глечыка.
4. Мае адносіны да паводзін Аўсеева і Пшанічнага. 
5. Вайна- боль і памяць  народа(вольная тэма).
Як  пісаць сачыненне

Патрабаванні да сачынення
1.Адпаведнасць зместу работы тэме.
2.Лагічнасць, паслядоўнасць матэрыялу работы.
3.Суразмернасць частак сачынення(уступная і заключная часткі ~1/5 усяго тэксту, галоўная – 3/5 тэксту)
4.Глыбокая аргументацыя кожнай думкі.
5Уменне аналізаваць, абагульняць, рабіць вывады.
6.Стылістычная яркасць работы.
7.Пунктуацыйная,моўная, арфаграфічная граматнасць.
8. Аб'ём сачынення 1,5-3 старонкі.

Як працаваць над сачыненнем
  1.Прадумаць тэму, вызначыць галоўныя раздзелы і іх змест.
2.Сфармуляваць галоўную думку сачынення.
3.Сабраць матэрыял для раскрыцця тэмы:
а)прадумаць думкі-доказы асноўнага тэзіса;
б)разабраць тэкст для аргументацыі сваіх доказаў(цытаты, вытрымкі);
в)размясціць сабраны матэрыял у лагічнай паслядоўнасці   работы( ад галоўнага да другараднага), прадумаць лагічны пераход ад адной думкі да другой;
г)падабраць уступную і заключную часткі і саставіць разгорнуты план;
д)работа над чарнавым варыянтам сачынення.
4.Праверка работы па зместу.
5.Праверка арфаграфічнай, пунктуацыйнай,стылістычнай граматнасці работы.
6.Работа над чыставым варыянтам сачынення.
7.Выніковая праверка работы.

Прыкладны план сачынення
1. Уступ.

-Хто такі В.Быкаў. Які ўклад унёс у развіццё беларускай літаратуры.
-Аб чым аповесць?(тэма)
-Якую праблему вырашае аўтар( чалавек на вайне).

2. Асноўная частка.
- Якая задача стаяла перад байцаамі? Які выбар быў перад імі?
- Ці прайшлі выпрабаванне вайной героі?Чаму?( характарыстыка героя, можна для параўнання два героі, па схеме, прапанаванай на папярэдніх уроках)
- Адносіны В.Быкава да свайго героя. 
- Асабістыя адносіны да героя.

3. Заключэнне. 
- У чым ідэя твора? Чаму вучыць твор? Чым значны твор для нас, моладзі 21 стагоддзя?



Калі ў якасці свайго любімага героя вы  выбіраеце Фішара, то магчымы наступны план:
1. Даваенны занятак Фішара.
2.    Ці быў падрыхтаваны Фішар да вайны? Чаму ён адчуў сябе «белай варонай, няўмекам» сярод іншых байцоў?
3.    Паводзіны Фішара на пераездзе, узаемаадносіны з байцамі.
4.    Як характарызуе Фішара як асобу момант яго гібелі?
5.    Адносіны Васіля Быкава да свайго героя.

Выбраўшы для характарыстыкі вобраз Васіля Глечыка, можна арыентавацца на наступныя моманты:
1.        Першае ўражанне ад знаёмства з Глечыкам.
2.        Чаму ўсё кароткае жыццё Глечыка даволі жорстка вучыла яго «трымаць сябе ў руках»?
3.        «Эх, каб можна было спыніць час, перайначыць жыццё спачатку...»
4.        Самы балючы даваенны ўспамін Глечыка. Адносіны да маці.
5.        Як, на твой погляд, ставіцца да героя Васіль Быкаў?

Параўнанне вобразаў герояў 
1.    Даваеннае жыццё герояў.
2.    Што аб'ядноўвае і розніць Фішара і Глечыка?(Аўсеева і Пшанічнага)
3.    Якія погляды герояў табе падаюцца найболыш прывабнымі?Чаму?
    4.    Аўтарскія адносіны да герояў.
    5. Твае адносіны да герояў і іх учынкаў. 
Думайце! Разважайце! Поспехаў!!!
===============================================
Заданне на 21.01.
Дачытаць абавязкова твор. 
Застаецца прэзентацыя "Вайна- боль і памяць народа"(1-2 вучні).
Падрыхтаваць характарыстыку герояў (заданне можна выконваць у групе; група рыхтуе характарыстыку аднаго героя) згодна табліцы:

Герой__________________________        Цытаты з твора



Першае знаёмства(уражанне, знешні выгляд…)



Паводзіны ў час акопвання



Мова героя



Адносіны да таварышаў



Аўтарская характарыстыка(аўтарскія азначэнні)



Даваенны лёс героя



Адносіны да воінскага абавязку. Маральны выбар героя



Смерць героя




Групавую работу прадставіць у выглядзе прэзентацыі. Праявіце творчасць у выкананні дамашняга задання. Гэта будзе найперш улічвацца пры ацэнцы вашай работы. 

Поспехаў! Звяртайцеся, каму патрэбна  дапамога.
===============================================
У  сераду 14.01. мы пачынаем вывучаць аповесць В.Быкава "Жураўліны крык". На канікулах вам патрэбна было прачытаць твор. Заданні на ўрок:
1. Падрыхтаваць паведамленне  " Жыццёвыя  пуцявіны  Васіля Быкава"( пажадана падрыхтаваць прэзентацыю ).  Павінна быць адлюстравана : час і месца нараджэння, бацькі пісьменніка, дзіцячыя гады, вучоба, В.Быкаў у час вайны, брацкая магіла на Кіраваградчыне, жыццё ў Мінску,  узнагароды, час смерці і месца пахавання. 
2. Падрыхтаваць прэзентацыю " Вайна- боль і памяць народа". 
========================================
Рабяты, прачытайце, калі ласка, твор Г Далідовіча " Губаты"
( на 22.12.) 
Звярніце ўвагу на наступныя пытанні. Я думаю, што гэта дапаможа быць актыўнымі на ўроку і палепшыць адзнаку за чвэрць. ( Не забывайце, што гэта яшчэ не апошні ўрок у гэтай чвэрці).

- Пры якіх умовах адбываецца наша першае знаёмства з ласянём?
- Якім вам уяўляецца ляснік? 
- Як адбываецца першы абед у хаце лесніка? Якія пачуцці выклікалі ў вас гэтыя радкі?
- Што сніцца ласяняці ў хаце лесніка? Як можна патлумачыць яго сон?
- Якія адносіны склаліся ў ласяняці з насельнікамі і гаспадарамі леснічоўкі?
- Адкуль з'явілася мянушка "Губаты"?
- Якімі былі першыя ўражанні Губатага ад жыцця на волі?
- Фінал апавядання трагічны. Падумайце, як пісьменнік ставіцца да таго, пра што расказвае? Што яго хвалюе? Што  ён асуджае?
- Калі б вы былі аўтарам, якім быў бы ваш фінал гэтага апавядання?

Дадатковыя балы!!!
1. Знайсці і выразна прачытаць ( можна вывучыць на памяць) верш Юрася Свіркі "А ўсё ж вінаваты і я".
2. Запісаць ў сшыткі па літаратуры некалькі выказванняў пра прыроду. 


========================================= У.Караткевіч "Паром на бурнай рацэ"
( на 15.12.)
Параўнальная характарыстыка Горава і Пора-Леановіча
Паспрабуйце адказаць на наступныя пытанні:
- З якой мэтай на кардон у дапамогу Пора-Леановічу быў прыкамандзіраваны Гораў?
- Якіх поглядаў прытрымліваліся Гораў і Пора-Леановіч? Як яны ацэньваюць месца чалавека ў жыцці? Якіх маральных прынцыпаў прытрымліваюцца?( прывесці прыклады)
- У чым выявілася адрозненне характараў герояў у сцэне сустрэчы з жонкай паўстанца Грынкевіча?
- Як вёў сябе ў час размовы з жанчынай Пора-Леановіч? Якімі эпітэтамі і параўнаннямі карыстаецца аўтар, каб выявіць яго настрой?
- Як паводзілі сябе Гораў і Пора-Леановіч на дуэлі? Ці заўважыў Гораў што-небудзь нечаканае ў паводзінах і словах капітана?
- Чаму  Пора-Леановіч дзякуе Гораву за смерць?

Дадатковыя балы!!!
-Пераказаць эпізод апошняй сустрэчы Горава з жонкай Грынкевіча.
- Растлумачце першапачатковую назву твора  "Леаніды не  вернуцца да Зямлі".
Не забывайце пра ўрывак, які патрэбна вывучыць на памяць!

============================================
Пытанні і заданні да твора У.Караткевіча 
"Паром на бурнай рацэ" ( на 08.12.)
Абавязковае дамашняе заданне: прачытаць твор "Паром на бурнай рацэ". Пры чытанні паспрабуйце знайсці адказы на наступныя пытанні:
- дзе адбываецца дзеянне твора?
- чаму так ахоўвалі паром?
- хто з'яўляецца галоўнымі героямі твора?
- чаму становішча ў канцы ліпеня характарызуецца як "трывожнае"?
Тут вы зможаце прагледзець мастацкі фільм "Паром".

Дадатковыя творчыя заданні!!!
1.Падрыхтаваць прэзентацыю "У. Караткевіч. Жыццёвы і творчы шлях"(кароткі агляд).
2. Стварыць электронны тлумачальны слоўнік( у выглядзе прэзентацыі). 
3. Падрыхтаваць паведамленні ( ЗАЎВАГА! паведамленне не павінна быць болей 3-5хв., паведамленне не чытаць, а расказваць!)
  - Гісторыя напісання твора( час напісання, першапачатковая назва, сямейнае паданне...)
  - 1863 год у гісторыя Беларусі ( Паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага) 
 - " Вераб'іная ноч ".  Якую ноч і чаму так называюць (паводле беларускай міфалогіі) 
P.S  +1б таму, хто прынясе кнігу, аўтарам якой з'яўляецца У.Караткевіч
       +2б. хто знойдзе адказ на пытанне : Што ёсць ў фільме, чаго няма ў творы?" 
Калі ўзнікнуць пытанні пры падрыхтоўцы, пішыце і званіце. Дапамагу. 
==================================
Пытанні да твора Якуба Коласа "Хмарка"
-  Колькі гадоў спатрэбілася Якубу Коласу для напісання кнігі "Казкі жыцця"?
- Колькі твораў змяшчаецца ў гэтай кнізе?
- Як вы разумееце назву кнігі?
- Што такое алегорыя?
- Ці можна літаратурную казку Якуба Коласа "Хмарка" назваць алегарычным апавяданнем? Чаму?
- На колькі частак і якія   можна падзяліць твор? 
- Дзе, у які час і з чаго нарадзілася Хмарка?
- Паразважайце, ці сапраўды Хмарка не мела роду, ці не хацела абцяжарваць сябе памяццю пра некага?
- Чаму Хмарка пасля папрокаў Арла на радзіму не вярталася?
- Што адчула Хмарка, вярнуўшыся ў родны край? Чаму яна вярнулася?
- Успомніце, што называецца эпіграфам і якая яго роля ў творы. Якая галоўная думка твора і як яна суадносіцца з эпіграфам?
- Як вы лічыце, ці ёсць нешта агульнае паміж творамі Р.Барадуліна "Трэба дома бываць часцей", А.Дударава"Вечар" і Я.Коласа "Хмарка"?

Жадаю поспехаў!


==============================================
Рабяты, паглядзіце на фотаздымак Максіма Багдановіча, павадзіце мышкай і ўбачыце шмат цікавага.


  Падрыхтавацца да ўрока літаратуры ( 26 лістапада)  дапамогуць наступныя пытанні:
- Якія існуюць роды літаратуры?
- Як называецца вершаваны твор  пераважна лірычнага або ліра-эпічнага характару, прызначаны для спявання?
-У чым адрозненне лірычнага твора ад эпічнага?
- Параўнанне, у якім падзеі чалавечага жыцця супастаўляюцца са з'явамі прыроды называецца....?
- Лірычны герой- гэта....?
- Сінекдаха- гэта....?
- Як называецца верш, у якім выяўляецца смутак, жаль з прычыны грамадскай несправядлівасці або асабістага няшчасця?
- Як называецца радок ў трыялеце, які паўтараецца тройчы?
- Які  верш называецца рэквіем?
- Што такое сімвал?

Заданне на дадатковыя балы: паўтарыце прозвішчы аўтараў і назвы твораў з раздзела " Голасам душы і сэрца".


-----------------------------------------------------------------------

Інты́мная лі́рыка — сукупнасць лірычных твораў пра каханне. А што ж такое каханне? 
Гэта стаўленне да каго-небудзь як да безумоўнай каштоўнасці,  агульнасць з якою ўспрымаецца як дабро. Лепшыя творы народнай беларускай інтымнай лірыкі ўвайшлі ў грунтоўнае выданне «Песні пра каханне» (1978), творы паэзіі пісьмовай — у анталогію «Зорка Венера» (1972).
На гэтым сайце вы пазнаёміцеся з вершамі пра каханне беларускіх аўтараў. Чытайце і захапляйцеся!
------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Гэтыя памеры вершаскладання  вам патрэбна ведаць!!!
-------------------------------------------------------------------------------
Маці, маці...Толькі назгасныя вашы сэрцы, трапяткія і мужныя, пяшчотныя і суровыя, поўныя любові і гневу, могуць перажыць такія трывогі, якія выпадаюць на вашу долю ( Іван Сяркоў).
  Любоў і павага да бацькоў без усякіх сумненняў ёсць пачуццё святое( Вісарыён Бялінскі).

    Рабяты! Праз некалькі ўрокаў мы будзем вывучаць цудоўнае апавяданне Змітрака Бядулі "На каляды к сыну". Гледзячы на словы вядомых аўтараў, якія вы прачыталі вышэй, я думаю, зразумела , што размова ў творы пойдзе пра самага дарагога і блізкага чалавека- МАЦІ. Я прапаную вам уключыцца ў стварэнне паўрочнага міні-практа. Заданні наступныя:

група " Мастацтвазнаўцы" 
     - стварыць прэзентацыю " Вобраз маці ў мастацтве" ( скульптура і жывапіс).
                                                         
                              група " Літаратуразнаўцы"
     - сабраць прыказкі пра стаўленне да бацькоў, ролю маці для чалавека;
     - стварыць электронны зборнік вершаў беларускіх аўтараў пра маці;
     - вывучыць адзін верш на памяць і навучыцца яго прыгожа чытаць.
                                   група " Журналісты"
- стварыць відэаролік " Я слаўлю мамы светлае імя" 
                                                               
                                група " Фатографы" 
  - стварыць фотафільм " Самая лепшая мама- мая!"
Пазнаёмцеся з сэрвісам  Фотофильмы.ру Ён дапаможа вам выканаць заданне.
                                                           
                                 група " Даследчыкі" 
   - стварыць прэзентацыю " Беларускія каляды" ( паходжанне, традыцыі, святкаванне)
       
Жадаю вам поспехаў !
--------------------------------------------------------------------------------

"Гэта мы» – сумесны праект партала TUT.BY і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. У яго межах публікуюцца рэдкія архіўныя відэа- і фотаздымкі, аўдыёматэрыялы пра невядомыя ці малавядомыя старонкі з жыцця краіны і нашых суайчыннікаў. Невядомы Гілевiч, Невядомы Бураўкін, Невядомы Мележ, Невядомы Шамякін, Наш Караткевiч, Невядомы Барадулін... глядзі тут

Комментариев нет: