Вынік работы групы "Даследчыкі"
Вынік работы групы "Аналітыкі"
=============================================
Дарагія пяцікласнікі! Запрашаю вас прыняць удзел у стварэнні праекта па тэме
"У СВЕЦЕ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ"
Навучальны праект па беларускай мове "У свеце фразеалагізмаў" спрыяе ўзбагачэнню слоўнікавага запасу навучэнцаў фразеалагічнымі зваротамі.
Фразеалогія - цікавы і самабытны пласт беларускай лексікі. Вывучэнне, а затым і выкарыстанне ў маўленні фразеалагізмаў дапамагае зрабіць мову выразнай, вобразнай і эмацыянальнай. Праект пазнаёміць навучэнцаў з фразеалагічнымі зваротамі, дзякуючы якім гаворка школьнікаў стане больш выразнай, вобразнай, цікавай, яркай. Навучэнцы павысяць узровень сваіх ведаў, пранікнуцца ў таямніцы гісторыі і паходжання слоў, навучацца самастойна працаваць з у камандзе, знаходзіць і перапрацоўваць інфармацыю.
Асноўнае пытанне:
- Ці заўсёды мы разумеем тое, аб чым гаворым?
Праблемныя пытанні:
- Ці патрэбны фразеалагізмы ў нашай мове?
- Ці патрэбны фразеалагізмы ў нашай мове?
- Адкуль бяруцца фразеалагізмы?
- Ці можна класіфікаваць фразеалагізмы?
Вучэбныя пытанні:
- Што такое фразеалагізмы?
- Што мы ведаем аб гісторыі ўзнікнення фразеалагізмаў?
- Як можна класіфікаваць фразеалагізмы?
- Ці можна ілюстраваць фразеалагізмы?
- Ці можна да беларускіх фразеалагізмаў падабраць адпаведнікі з рускай мовы?
Будзем працаваць ў групах. Кожная група будзе выконваць заданне. Пры ацэнцы вынікаў работы будзе ўлічвацца змест матэрыялу, сабранага групай, зладжаная работа групы і творчае прадстаўленне вынікаў работы.
Група" Тэарэтыкі"
Знайсці адказы на наступныя пытанні.Аформіць паведамленне ў выглядзе прэзентацыі.
1. Што такое фразеалагізмы?
2. Калі і дзе ўзнікла гэтае слова?
3. Чым фразеалагізмы адрозніваюцца ад слоў ( прывесці прыклады)?
4. Што можа называць фразеалагізм?( прыклады)
5. У якіх стылях часцей выкарыстоўваюцца фразеалагізмы?
ПАДКАЗКА! Інфармацыю можна знайсці ў вашым падручніку па беларускай мове і ў інтэрнэце.
Група " Даследчыкі"
Інфармацыю прадставіць у выглядзе прэзентацыі.
Знайсці ілюстрацыі і растлумачыць паходжанне ( не значэннне, а менавіта паходжанне) фразеалагізмаў.
1. Фразеалагізмы, створаныя на аснове легендаў "боскага паходжання":
Вааламава асліца, пуцяводная зорка, соль зямлі, блудны сын.
2. Фразеалагізмы, створаныя на аснове легендаў:
Двухаблічны Янус, на шчыце, Аўгіевы канюшні, Заблоцкі на мыле.
3. Фразеалагізмы, створаныя на аснове паданняў:
Брат-сястрыца. Дамоклаў меч.
4. Фразеалагізмы, створаныя на аснове павер'яў:
Лебядзіная песня, кракадзілавы слёзы, у сарочцы нарадзіўся, устаць з левай нагі.
ПАДКАЗКА!
Інфармацыю можна знайсці ў інтэрнэце. Магчыма, вам дапамогуць наступныя спасылкі.
Група "Аналітыкі".
1. Прааналізаваць артыкул А.В.Рагаўцова
" Назоўнікавыя зоакампаненты ў фразеалагізмах сучаснай беларускай літаратурнай мовы".
Падрыхтаваць творчае паведамленне " Зоакампаненты ў фразеалагізмах сучаснай беларускай мовы"
2. Стварыць слоўнік " Фразеалагізмы, іх значэнне і рускія эквіваленты" ( запісаць беларускія фразеалагізмы, даць іх тлумачэнне, знайсці і запісаць беларускія адпаведнікі)
" Назоўнікавыя зоакампаненты ў фразеалагізмах сучаснай беларускай літаратурнай мовы".
Падрыхтаваць творчае паведамленне " Зоакампаненты ў фразеалагізмах сучаснай беларускай мовы"
2. Стварыць слоўнік " Фразеалагізмы, іх значэнне і рускія эквіваленты" ( запісаць беларускія фразеалагізмы, даць іх тлумачэнне, знайсці і запісаць беларускія адпаведнікі)
Група "Мастакі"
Знайсці ў інтэрнэце ці намаляваць самім малюнкі да любых фразеалагізмаў. Падрыхтаваць ілюстраваную гульню "Адгадай" .
Група __________
№
|
Прозвішча, імя
вучня
|
Сама-
ацэнка
|
Ацэнка групы
|
Ацэнка настаўніка
|
Выніковы бал за
праект
|
Адзнака за работу
на ўроку
|
Выніковая адзнака
|
Група “ТЭАРЭТЫКІ”
Адказ на
прапанаваныя пытанні- 10б
Наяўнасць прыкладаў-
10б
Адсутнасць памылак
– 10б
Стварэнне прэзентацыі- 10б
Прадстаўленне
матэрыялу- 10б
Самастойнасць у
падрыхтоўцы задання- 10б
60б- 10б
50б- 9б
49-45-8б
44-40б-7б
39-30б- 6б
29-20б-5б
19-10б-4б
Група “Даследчыкі”
Знаходжанне
інфармацыі пра прапанаваныя фразеалагізмы – 10б.
Наяўнасць
ілюстрацый- 10б.
Адсутнасць
памылак- 20б.
Стварэнне прэзентацыі- 10б
Творчая
абарона матэрыялу- 10б
Самастойнасць
у падрыхтоўцы задання- 10б
70б-10б
60б- 9б
50-46б- 8б
45-40б-7б
39-30б- 6б
29-20б- 5б
19-10б- 4б
Поспехаў і творчай працы!
Комментариев нет:
Отправить комментарий